| |
| Originally posted by viershnick at Вечар зь "Дзеясловам". 21 кастрычніка.рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопісу "Дзеяслоў" запрашае правесьці разам вечар. сустрэча прымеркаваная да выхаду 53-га нумару. месца ДЗЕяньня: кнігарня логвінаў (пр. незалежнасьці, 37А). ДЗЕнь і час: 21 кастрычніка (пятніца) пачатак а 18:30

| |
|
| Помнік атручаным людзямАпавяданнi, мiнiяцюры Календа Сяргей Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога, хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж… Болей... | |
|
|  Сёньня Kamunikat.org будзе таксама інфармаваць пра падзеі ў Менску, дзе ўчора АМАП жорстка разагнаў мірны мітынг, у якім удзельнічала паводле розных ацэнак ад 20 да 40 тысячаў людзей. Сотні затрыманых пасля акцыі на плошчы 20-12-2010 Радыё Рацыя Віталь Рымашэўскі арыштаваны. Палітыка схапілі супрацоўнікі міліцыі пасля таго, як ён выйшаў са шпіталю, куды быў змешчаны пасля атрыманых пашкоджанняў. Уладзіміра Някляева забралі проста са шпіталю. Тым часам у турме на Акрэсціна працягваюць збіваць затрыманых удзельнікаў акцыі.Па словах актывісткі Валерыі Чарнаморцавай схопленыя паспелі патэлефанаваць з турмы і распавесці прозвішчы некаторых прысутных:- Мне тэлефанаваў Сяржук Аненкоў, іх завезлі на Акрэсціна. Я запісала тут прозвішчаў 10-15 – Сяржук Аненкоў, Сяржук Сай, В... Болей... | |
|
| Адам Глёбус (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне. Болей... | |
|
| дыск, першая прэзентацыя якога адбылася ў навагоднюю ноч, пачаў размнажацца. ( тут яшчэ дыскі )адсюль можна закачаць песьню (2,4 Mb). а ў LJ аўтаркі словаў – пачытаць тэкст. а я пакуль працягваю маляваць :) дадатак: магчыма, у вас атрымаецца тут праслухаць гэтую ж песьню. мне плэер ня бачны. | |
|
| Адразу пасьля Новага Года!
Першая прэзэнтацыя альбома Ірыны Дарафейчук ( ptushka) "Дзьве Эўрыдыкі"! Альбом запісаны на Эўрапейскім Радыё для Беларусі з удзелам лепшага прадусара (Шарлоты) і лепшага гукарэжысэра (Шлёмы)! Арт- на - Хаўзе!!! А першай гадзіне начы Новага Года! Кватэрка ў раёне Розачкі горада-герояў Менска! Тыя, хто хоча патрапіць, пакідаюць свае нумары тэлефонаў для сувязі :) Магічны тэатар! Толькі для вар'ятаў! Іншага канца сьвету году ня будзе!!! Сьпяшайцеся завершыць гештальты! Мы. | |
|
| Марыйка, не дачакаўшыся падарункаў на вясельле А.А. вырашыла, што мы пакрыўдзіліся.
А мы проста лайдакі :))
Даражэнькі А.А.
Віншуем цябе з самым дэкадэнцкім учынкам у тваім жыцьці - тваім уласным шлюбам!!!
Галярэі Б., В., Г. і Н. | |
|
| Выйшла ў сьвет кніга "Бог Скарпіён" — пераклады твораў ангельскіх і амэрыканскіх літаратараў, зробленыя V.K. У ліку аўтараў Вірджынія Вулф, Дэвід Гербэрт Лорэнс, Тэнэсі Ўільямс, Ўільям Голдынг, Т.Карагесан Бойл, Пол Остэр, Гары Энз, Гэралд Пінтэр. Кніга мае разьдзелы "Ад мадэрну да сюру", "Філязофская проза" і "Fin de siècle", а таксама постскрыптум "Тэатар абсурду". Наклад кнігі — 200 асобнікаў. Набыць можна кагрыцца ў незалежных распаўсюднікаў. Можна таксама паспрабаваць дамовіцца па тэлефоне 247-57-80 (стацыянарны ў Менску) альбо 272-52-22 (мабільны), пытацца Вольгу. | |
|
| Калі зьбіралася чарговая Галерэя Б, ніхто ня ведаў, а якой гадзіне дакладна будзе пачатак. Але калі каля нас праплыла Віка Трэнас, усе адразу зразумелі - пачалося. Мы крануліся ў вялікую вандроўку, у падарожжа, якое пачалося зусім тыпова - пад вакзальныя абвесткі. І толькі - пра нас нічога не абвяшчалі рытмічныя галасы, але гэта азначае толькі тое, што дарога можа ісьці ў любы бок. Усё пачалося - ад павольных расхістваньняў і прыгляданьняў да блуканьняў у лябірынтах і абмацваньняў - як сьценаў - свьядомасьцяў у бязьлітасных спробах штосьці зразумець. Але адбылася поўная дыфузія, усё было новым і пераблытаным - як рэчы ў заплечніку. Лез за нечым адным - а даставалася адтуль штосьці іншае.
ptushka закрывала твар, niadbaj размахвала рукамі, francisak_n усьміхаўся і дыхаў, а маю ўвагу ўвесь час адцягвала Эва, якая ела масьліны і захапілася гульнёй у сімаў, стварыўшы іх процьму вакол нас - яна прыдумляла ім імёны, маршруты, ролі і не падпускала нікога зь іх да нас.
Дотыкі да каляровага шкла. Іншае сьвятло, іншыя цені, іншыя куты. Іншая форма. Дарога. Нідзе і паўсюль.
На ўзбочыне сьвету і ў цэнтры саміх сябе.
Дакладна зразумела толькі адно - усё будзе.
- Mood:impressed

| |
|
| 李白 月下獨酌
花間一壺酒, 獨酌無相親; 舉杯邀明月, 對影成三人。 月既不解飲, 影徒隨我?shy;; 暫伴月將影, 行樂須及春。 我歌月徘徊, 我舞影零亂; 醒時同交歡, 醉後各分散。 永結無情遊, 相期邈雲漢。
адзін з самых маіх улюбёных вершаў
:))) | |
|
| Па некаторых чутках рыхтуецца выяздное паседжаньне Гялерэі Б.
У Вітэбску. | |
|
| Адкрыты ліст да Сяргея Балахонава ад Югасі Каляды
Было лета 2000 года. Я сядзела пры кампутары ў офісе Гомельскага гарадзкога моладзевага цэнтру “Гарт” і вычытвала адзін вельмі дзіўны тэкст.
Навошта я гэта рабіла? Рэч у тым, што ў офісе “Гарта” напаўафіцыйна месьцілася рэдакцыя самвыдатаўскай газэты “Андэграўнд”. Гэтая газэта ў рэкордна кароткія тэрміны заваявала шалёную папулярнасьць сярод розных “панкаў”і іншых “нефераў” – якія ў вяікай колькасьці па вечарох абляплялі гомельскія лавачкі, пілі піва, хранічна варагавалі з “гопнікамі” й трусілі хаерам на рок-канцэртах. Адзін назоў “Андэграўнд” сам, у прынцыпе, гаворыць за сябе. Пік папулярнасьці “Андэграўнда” прыйшоўся на тыя залатыя часіны, калі я пад псэўданімам “Андрэй Мізэрніцкі” пісала разгромныя рэцэнзіі на гомельскія музычныя гурты, якія выконвалі так званую “панк-музыку”. Пісаць на іх разгромныя рэцэнзіі было найвялікшай асалодай, нагодаў для кпінаў было нямерана: а давайце папросім гэтых музыкаў сыгра цьшто-небудзь па нотах! А ці здолеюць яны прасьпяваць гаму? Цалкам чаканай, і нават наўмысна правакаванай рэакцыяй былі ананімныя лісты, падсунутыя пад дзьверы рэдакцыі (ужо ў новы офіс), рытуалы прылюднага спаленьня асобнікаў “Андэграўнда” (ці трэба казаць, што ў нас рэзка падвысіліся памеры продажу?) і дасыланьне “Чорнай меткі” аўтару рэцэнзіяў Андрэю Мізэрніцкаму. Да сораму гомельскіх панкаў, хачу сказаць: я сумленна зьяўлялася на ўсе забітыя мне “стрэлкі” (у суправаджэньні галоўнага рэдактара, ягонай жонкі й нованарожанай дачкі) – і ніводнага панка так увачавідкі й не сустрэла.
Для чаго я зрабіла такі доўгі ўступ і якое дачыненьне мае да гэтага Балахонаў? Проста я хацела палумачыць, чым была газэта “Андэграўнд” для Гомеля ў свой час. Але гэта будзе крыху пазьней.
А пакуль што распавядзем пра лета 2000 года, калі я білася над незразумелым тэкстам. Рэдакцыя “Андэгаўнда” тады складалася з 2 чалавек: зь мяне і з Кастуся Гусарава. Кастусь быў галоўным рэдактарам, а я сьціпла называлася карэктарам: то бок перарабляла ўсю газэту паводле ўласнага жаданьня. А ўсіх астатніх, якія спрычыньваліся да выпуску, мы з Косьцікам лічылі пазаштатнымі карэспандэнтамі. І ўвогуле, заахвочвалі зсіх знаёмых прыносіць тэксты для друкацыі.
І вось менавіта адзін з такіх прынесеных тэкстаў я й вычытвала.
Першы ягоны сказ назаўжды застаўся ў маёй памяці. Ён гучаў наступным чынам: “На гэтым адцінку прастытутна няправільнай дарогі...” і ў мяне здараўся кагнітыўны дысананс і ўвогуле маленькі каляпс. Мала таго, што я мела справу з рукапісам і мне даводзілася разьбіраць роўненькія, але ўсё адно мала зразумелыя пісьмёны. Дык у маім не маленькім, мякка кажучы, слоўным запасе, ужытых у тэксьце словаў папросту не было!!! “На гэтым адцінку прастытутна няправільнай дарогі”. Што такое “прастытутна”? Не, крыху пазьней, калі я “зразумела гумар”, я нішто сабе пасьмяялася з гэтага трапнага эўфемізму. А тады я толькі патрэсла перад Косьцікам манускрыптам і запыталася: - Што гэта такое?
Напэўна, ў маім пытаньні прагучала замала павагі, бо Косьцік пачаў мяне ўшчуваць: - Ты што! Гэта ж “Мажджаліна”! Апавяданьне Балахонова з Талакі!
І я скарылася. Такім вось чынам сьвет пабачылі “Мажджаліна”, “Мажджаліна - 2” і ня памятаю, можа, гэта плён маёй фантазіі? – “Мажджаліна - 3”. У гэтых апавяданьнях, наватарскіх ва ўсіх сэнсах, апавядалася пра небараку-студнта, разьмеркаванага настаўнічаць у глухую палесскую вёску зь дзіўным назовам Мажджаліна. А ў вёсцы спрэс жылі людажэры, якія зьелі няшчаснага настаўніка. Але настаўнік, ня будзь дурны, пасьпеў зрабіць дзіцёнка дачцэ дырэктара школы, пра лёс якога апавядалася ў наступнай сэрыі “Мажджаліны”.
Сяргей Балахонаў ахвотна чытаў свае творы на Талацэ (хай ён сам распавядзе, што гэта такое), і я ўразілася канцоўкай нейкай чарговай “Мажджаліны”. Там, у навальніцу, пад перуновы рокат і ў блакінтым сьвятле маланак, ля школы спыніўся Харлей, зь якога зьлез патлаты ў барадаты байкер і сказаў: - Дзень добры, дзеці! Я ваш новы настаўнік філязофіі!
Вось гэта было моцна!
Ну і яшчэ, у дадатак, можна раскрыць сакрэт постфактум-прфсьвячэньня мне вершу “Лёндан”. Сяргей неяк чытаў яго на адной з сакрэтных сходак таемнай гомельскай секты Талакі.
Я еду плакаць па табе, маё цнатлівае юнацтва...
Гэты верш мне чамусьці запаў у душу; мажліва, дзеля аплакваньня цнатлвага юнацтва, але гэта я распавяду свайму псыхіятру.
Дык вось, пасьля чытаньня гэтага верша я Балахонава пачала даставаць: - Сяргею, я прынясі мне словы “Лёндана”! Сяргею, а ці ты прынес мне словы “Лёндана”, я ж цябе сто разоў прасіла! Сяргею, а давай ты мне вышлеш іх па пошце!
Так прамінула шмат гадоў, можа, пяць, а можа, і восем. І вось палезла я ў інтэрнэт рабіць пошук па запыце “Югася”. І што я знайшла? Правільна, сайт “Тэзэя беларускага постмадэрнізму”, доўгачаканы тэкст “Лёндану” і надпіс “Югасі Калядзе постфактум ахвярую”! Вось так было насамрэч, а ня тое, што вы падумалі! “Маё цнатлівае юнацтва...”
І ячшэ. Не магу спыніцца, у Балахонава такія цудоўныя вершы! Мая маскоўская сяброўка Юлечка вельмі ўпадабала верш Балахонава, ажно завучыла яго напамяць і дэкламавала мне ўсё лета: У дзень народзінаў, што мной нешанаваны, Сягоньня йду, цікавы а нязлы. Мой мозаг больш табой неваскаваны, Мне, блін, да лямпы ўсе твае казлы!
Потым, узімку, Юлечка пісала мне гумарыстычныя лісты з Масквы, распачынаючы іх замест прывітаньня сакрамэнтальнай фразай: - Югася, мне, блін, да лямпы ўсе твае казлы!
Але дачытаем верш да канца, ён такі файны!
Ты зноў далёкая, ды даль ня чыніць болю, Усі ўспоміны – як старагрэцкі міт. А міты ж важную ў жыцьці іграюць ролю, Я культывую іх, нібы карчміт,
Стары карчміт, жыдок пажыдлы, А ты жывеш, ты не із мной жывеш, Ты не мае адсмоктваеш жылы, Я не табе сьлюняўлю гэты верш.
Зараз заплачу. УРА БАЛАХОНАВУ! - Music:Балахонаў -- гарлавыя сьпевы
| |
|
| Сёньня на Галерэі Б. з Балахонавым будзе агучаны
Аддкрыты ліст да Балахона
які даслала з Кракава
Югася Каляда
вось як! | |
|
| Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску
Галерэя Б. і Тэзэй беларускага постмадэрнізму запрашаюць:
16 чэрвеня а 18-й гадзіне ў малую залю Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца літаратурна-тэатралізаваная вечарына – прэзэнтацыя кнігі прозы С.Балахонава «Імя грушы».
Вядучыя: Ігар Бабкоў / Валянцін Акудовіч
У праграме мяркуецца: – выступ, чытаньні і сьпевы Сяргея Балахонава, – сьпевы Андрэя Мельнікава, – тэатральная сцэнка «Палескія мядзьведзікі», – жывая дыскусія з удзелам І.Бабкова, В.Акудовіча, А.Касьцюшкі, Ю.Крупенька, В.Булгакава, Г.Кісьліцынай, А.Скурко і інш. пачэсных суайчыньнікаў.
Уваход вольны
Арганізаваная творчая групоўка | |
|
| Пазваніў Касьцюшка. І мне стала страшна. На прэзэнтацыю Балахонава гамяльчукі хіба што бульдозеры не падгоняць з майго роднага места. Усё астатняе будзе.
Пачынаецца лёгкае трымценьне... | |
|
| Галерэя Б. і часопіс “Дзеяслоў” запрашаюць
26 траўня а 18-й у малую залю Дому літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца прэзэнтацыя кнігаў паэзіі: “Вершnick” Анатоля Івашчанкі й “Вышэй за паўночны вецер” Марыі Барадзіной.
Вядучыя: Ігар Бабкоў/ Валянцін Акудовіч.
Удзел бяруць:
[Паэтычны jam-сэйшн]: Андрэй Адамовіч, Віка Трэнас, Жана Капуста, Ігар Бабкоў, Тацяна Нядбай, Уладзя Лянкевіч, Усевалад Сьцебурака, прывід Цемрыка Велета;
Барыс Пятровіч, Кася Камоцкая, Уладзімір Някляеў, а таксама – гурт этнічнае музыкі “ДжамБіБум”.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
(ВЫЙСЬЦЯ НЯМА) | |
|
| |